Сельскагаспадарчы сезон па ўборцы ўраджаю падыходзіць да завяршэння.
Своечасова справіцца з пастаўленымі задачамі імкнуцца ўсе прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу. Сярод галоўных – уборка ўраджаю цукровых буракоў, бульбы, кукурузы. Паралельна вядуцца работы па сяўбе азімых культур.
Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзятлаўскага райвыканкама, сёлета цукровыя буракі неабходна ўбраць з полошчы 1 030 гектараў. Па стане на 16 кастрычніка цукровыя буракі ўбраны з плошчы 515 гектараў, што складае 50 % ад плана. Ураджайнасць – 350 цэнтнераў з гектара.
Актыўна вядуцца работы і па нарыхтоўцы бульбы. Сёлета агульная плошча пасадкі гэтага карняплода па раёне склала 270 гектараў. Па стане на 16 кастрычніка ўраджай бульбы сабраны з плошчы 254,5 гектараў, што складае 94 працэнта ад запланаванага. У сярэднім ураджайнасць па раёне – 179 цэнтнераў з гектара.
Бульба пасаджана ў чатырох раённых сельгасарганізацыях: КСУП “Жукоўшчына”, “Хвінявічы”, “Дварэц-Агра”, СГФ “АграМілк”.
Паралельна ва ўсіх сельгаспрадпрыемствах раёна вядуцца работы і па ўборцы кукурузы. Сёлета “каралева палёў” размясцілася на плошчы 6 130 гектараў. Па стане на 16 кастрычніка ўраджай сабраны з плошчы 4969 гектараў, што складае 81 працэнт ад плана.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup