Па ўстанаўленні межаў Парэцкага сельсавета

Важнае Улада

Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтаваны матэрыялы па ўстанаўленні межаў Парэцкага сельсавета.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна – тэрытарыяльным устройстве Республікі Беларусь» у перыяд з 13 кастрычніка па 12 лістапада 2020 года будзе ажыццяўляцца вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытаннях адміністрацыйна – тэрытарыяльнага ўстройства.

Азнаёміцца з матэрыяламі і атрымаць дадатковую інфармацыю па ўказанных пытаннях можна ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109, тэл. 2-17-78, 6-0039.

Меркаванні грамадзян па пытанні ўстанаўлення мяжаў Парэцкага сельсавета прымаюцца ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109, альбо па электроннай пошце:zeml@dyatlovo.gov.by»

Андрэй САДОЎСКІ, 
старшыня Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup