На працягу тыдня ў Дварэцкай сярэдняй школе праходзіць антынаркатычнай акцыя “Місія жыць”.
Яе мэта – узмацненне антынаркатычнай прапаганды, фарміраванне ўстойлівага непрымання ўжывання і распаўсюджвання наркотыкаў і іх аналагаў сярод насельніцтва.
У першы дзень акцыі навучэнцам 6 класа было прапанавана намаляваць малюнак па тэме “Мы супраць наркотыкаў”. Таксама праводзілася мерапрыемства “Мая сям’я супраць наркотыкаў”. Рабятам паглядзелі відэаролік “Наркотыкі сціраюць цябе з жыцця” і затым абмеркавалі, што можна зрабіць для таго, каб прадухіліць распаўсюджванне “чумы 21 стагоддзя” сярод моладзі.
У час гульні “Твой выбар” навучэнцам задаваліся пэўныя пытанні па праблеме ўжывання алкаголю, наркатычных рэчываў, курэння. Кожны ўдзельнік адказваў на пытанне “Чаму ты абраў менавіта гэты адказ?”. Дзеці з задавальненнем уступалі ў дыскусію, выказвалі сваю думку.
З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця навучэнцы раздалі вучням і настаўнікам антынаркатычныя буклеты.
Святлана ВІНЦУКЕВІЧ,
класны кіраўнік 6 класа Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup