Беларускі саюз жанчын: галасуем усёй сям’ёй

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Акцыя “Усёй сям’ёй на выбары”, якую праводзіць грамадскае аб’яднанне “Беларускі саюз жанчын”, прадоўжылася і ў асноўны дзень выбараў, 17 лістапада.

Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка расказала, што сяброўкі па аб’яднанні падрыхтавалі каляндарыкі-запрашэнні да ўдзелу ў выбарчай кампаніі. Іх напярэдадні ўручалі жанчынам з дзецьмі, прахожым, каб тыя прыходзілі на выбарчыя ўчасткі сем’ямі,  прагаласавалі, паглядзелі канцэртныя праграмы, набылі ў буфетах прысмакі – каб нядзельны дзень быў па-сямейнаму прыемным і  цёплым.

Сёння Алена Жадзейка наведала Ленінскі выбарчы ўчастак № 10, які знаходзіцца ў гімназіі № 1 горада Дзятлава, прагаласавала сама і выканала прыемную місію: уручыла салодкія падарункі і шары сем’ ям, якія прышлі на выбарчы ўчастак з дзецьмі, з бабулямі, дзядулямі. Так, Наталля Насевіч прыйшла галасаваць з дачушкай Арынай і сваімі бацькамі – Яўгенам Аркадзьевічам і Ірынай Аляксандраўнай Гайдук.

– Беларускі саюз жанчын штораз прымае актыўны ўдзел у выбарчых кампаніях, – расказала Алена Іванаўна. – Сёлета нашы прадстаўніцы ўвайшлі ў склад выбарчых камісій, зарэгістраваліся наглядальнікамі, актывісткі жаночага руху ўдзельнічаюць у акцыі “Усёй сям’ёй на выбары”: мы за мір не толькі на Зямлі, а і ў кожным доме, у кожнай сям’і. Дзякую жанчынам Дзятлаўшчыны за актыўную грамадзянскую пазіцыю!

 

Іна ЯЎСЕЙЧЫК



Теги: