З 21 па 27 верасня 2020 года ў аператыўна-дзяжурную службу АУС Дзятлаўскага райвыканкама паступіла 91 паведамленне, 7 з якіх утрымлівалі звесткі аб прыкметах учыненых злачынстваў, 48 – аб адміністрацыйных правапарушэннях, 36 – аб іншых здарэннях.
Да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 33 правапарушальнікі, узбуджаны чатыры крымінальныя справы.
Не жарт, а крымінал
21 верасня раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу на неўстаноўленую асобу, якая з дапамогай камп’ютарнай тэхнікі з выхадам у інтэрнэт з 27 па 28 жніўня ў сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” на асабістых старонках двух жыхарак аднаго з аграгарадкоў Дзятлаўшчыны і жыхара горада Віцебска размясціла матэрыялы парнаграфічнага зместу.
Назвала рэквізіты – засталася без грошай
21 верасня на тэлефон жыхаркі нашага раёна, 1972 года нараджэння, паступіў званок ад невядомай асобы. У час размовы зламыснік падманным шляхам даведаўся рэквізіты банкаўскай карткі жанчыны, з якой праз некаторы час прапалі 225 рублёў 50 капеек.
Міліцыя нагадвае жыхарам раёна, што нікому нельга даваць рэквізіты сваіх банкаўскіх картак і асабістую інфармацыю.
Выпіў і схапіўся за нож
19 верасня жыхар адной з вёсак нашага раёна, 1969 года нараджэння, у час бытавой сваркі з жонкай схапіўся за нож. Мужчына быў у стане алкагольнага ап’янення, магчыма, гэта і падштурхнула яго да выказвання пагрозаў забойствам на адрас жанчыны. На хатняга агрэсара ўзбуджана крымінальная справа, ацэнку яго дзеянням дасць суд.
Здарэнні ў сельгаспрадпрыемствах
21 верасня ўчастковы інспектар міліцыі ўстанавіў, што пенсіянерка, жыхарка адной з вёсак раёна, скрала з палеткаў гаспадаркі 120 кілаграмаў кукурузных пачаткаў, чым нанесла сельгаспрадпрыемству ўрон у памеры 35 рублёў 28 капеек. На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол.
За мінулы тыдзень да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення на працоўным месцы былі прыцягнуты два работнікі двух сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна.
Уладзімір СВЯТОХА,
першы намеснік начальніка АУС Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup