Чарговы тур “Зорачак”

Важнае Свежыя навіны Спорт і турызм

4 кастрычніка прайшлі 19-20 туры моладзевага першынства Рэспублікі Беларусь па футболе сярод дзяўчат 2006-2008 гадоў нараджэння.

У чарговых футбольных турах прынялі ўдзел 8 каманд: “Фаварыт” (Навагрудак), “Зорачкі” (Дзятлава), “Юнацтва” (Ліда), дзве гродзенскія (“Белкард” і “Нёман”), а таксама дзяўчаты з гарадоў Шчучына, Бярозаўкі і Смаргоні.

На гэты раз нашы дзяўчаты сустракаліся з двума моцнымі камандамі. Аднак, нягледзячы на ​​паражэнні, гульні былі вельмі напружанымі.

Дзятлаўчанкі не здаваліся да фінішнага свістка і на працягу двух матчаў не дазвалялі расслабіцца ні лідскім, ні смаргонскім футбалісткам.

У першым матчы “Зорачкі” саступілі  камандзе “Юнацтва” з Ліды – 2 : 0, у другім – дзяўчатам са Смаргоні – 2 : 0.

Вынікі іншых гульняў:

“Белкард” (Гродна) – Бярозаўка – 3 : 0;

“Нёман” (Гродна) – Шчучын – 2 : 0;

Смаргонь – “Фаварыт” (Навагрудак) – 0 : 0;

Шчучын – “Фаварыт” (Навагрудак) – 1 : 0;

“Юнацтва” (Ліда) – “Белкард” (Гродна) – 0 : 0;

Бярозаўка – “Нёман” (Гродна) – 0 : 8.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup