Устаноўлены межы сельсаветаў

Важнае Да ведама грамадзян

Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэтам падрыхтаваны матэрыялы па ўстанаўленні межаў Жукоўшчынскага і Войневіцкага сельсаветаў.

У адпаведнасці з артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб адміністрацыйна–тэрытарыяльным устройстве Республікі Беларусь» у перыяд з 28 жніўня па 27 верасня 2020 года будзе ажыццяўляцца вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытаннях адміністрацыйна–тэрытарыяльнага ўстройства.

Азнаёміцца з матэрыяламі і атрымаць дадатковую інфармацыю па ўказаных пытаннях можна ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109, тэл. 2-17-78, 6-00-39.

Меркаванні грамадзян па пытанні ўстанаўлення межаў Жукоўшчынскага і Войневіцкага сельсаветаў прымаюцца ў аддзеле землеўпарадкавання Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, каб. № 109 або па электроннай пошце:zeml@dyatlovo.gov.by

Андрэй САДОЎСКІ, 
старшыня Дзятлаўскага райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: