Прадухіліце дарожна-транспартнае здарэнне

Важнае Здарэнні і бяспека

23 верасня 2020 года вадзіцель, які кіраваў аўтамабілем “Хонда Акорд” на аўтадарозе каля санаторыя “Радон”, учыніў наезд на веласіпедыста, які рухаўся ў сустрэчным напрамку.

Веласіпед быў абсталяваны ў адпаведнасці з правіламі дарожнага руху. Ад атрыманых траўмаў веласіпедыст памёр на месцы здарэння.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае

Святлоадбіваючыя элементы з’яўляюцца вельмі дзейсным спосабам прадухілення дарожна-транспартных здарэнняў у цёмны час сутак або ва ўмовах недастатковай бачнасці. Пешаход і веласіпедыст у цёмны час сутак мае рызыку стаць ахвярай дарожна-транспартнага здарэння. Туман, дождж, ліхтары, светлавая рэклама, цень ад дрэваў і кустоў, робяць пешахода і веласіпедыста менш прыкметным нават на асветленай дарозе або вуліцы. Брудныя лабавое шкло і фары пагаршаюць агляд вадзіцеля.

Вечарам і ноччу, калі вуліцы і двары дрэнна асветлены, вадзіцелі заўважаюць пешаходаў, веласіпедыстаў, бацькоў з каляскамі, возчыкаў гужавога транспарту, якія маюць святлоадбіваючыя элементы, са значна большай адлегласці.

Вадзіцель, які рухаецца з блізкім святлом фар, бачыць пешахода са святлоадбіваючымі элементамі на адлегласці 100-150 метраў, а пры руху з далёкім святлом – да 300 метраў.

Святлоадбіваючыя элементы трэба прымацоўваць да верхняй вопраткі, заплечнікаў, сумак, веласіпедаў і дзіцячых калясак такім чынам, каб пры пераходзе праезнай часткі, падчас руху на веласіпедзе, ці з каляскай, на іх трапляла святло фар аўтамабіляў. Рэкамендуецца мацаваць святлоадбіваючыя элементы з двух бакоў адзення і каляскі.

Андрэй КЛІМОВІЧ,
дзяржаўтаінспектар міжраённага аддзела ДАІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup