У Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця прайшоў семінар бібліятэчных работнікаў “Бібліятэка – тэрыторыя здаровага ладу жыцця”.
Гасцінна на парозе ўстановы сустракала гасцей бібліятэкар Алена Апанасік. Затым гасцей віталі песнямі работнікі сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Прадоўжыўся семінар экскурсіяй па бібліятэцы.
Бібліятэчнымі ідэямі “На шляху да здароўя” падзялілася метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу Марына Бортка. Размова ішла пра інтэрактыўныя формы работы з чытачамі. Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Марына Крупіца правяла практычныя заняткі па бібліяграфічнаму апісанню дакументаў на прыкладзе кніг і артыкулаў па здароваму ладу жыцця. Аб рабоце бібліятэкі на дадзенай тэме падзялілася бібліятэкар Хвінявіцкай бібліятэкі Алена Апанасік.
Напрыканцы семінара загадчыца аддзела бібліятэчнага маркетынгу Святлана Сербін арганізавала кірмаш інавацый “Папулярызацыя здаровага ладу жыцця. Абмен думкамі”.
Марына БОРТКА,
метадыст аддзела бібліятэчнага маркетынгу
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup