6 верасня — Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.
Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў газавай службы павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.
Ён адзначыў, што ад дзейнасці газавай і паліўнай прамысловасці залежаць бесперабойнасць работы ўсіх галін гаспадаркі, камфортнасць жыцця грамадзян і ў цэлым развіццё паліўна-энергетычнага комплексу.
Андрэй Садоўскі ўручыў Ганаровую грамату ад Дзятлаўскага райвыканкама Пятру Горбачу, Падзячныя лісты атрымалі Сяргей Клімко, ЯўгенЛатушка, Яніна Паўлюкевіч.
Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама пажадаў усім работнікам газавай галіны і ветэранам працы моцнага здароўя і дабрабыту ў сем’ях.
— Самае дарагое, што ёсць у арганізацыі, – гэта яе работнікі. З году ў год працаўнікі газавай службы Дзятлаўшчыны пацвярджаюць званне прафесіяналаў сваёй справы, — адзначыў начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар. Ён павіншаваў усіх з надыходзячым святам і ўручыў узнагароды.
Ганаровай граматай ДВА “Белпалівагаз” адзначаны Уладзімір Дзятчык; Падзякай ДВА “Белпалівагаз” – Анатоль Панасевіч; Ганаровай граматай ВУ “Слонімгаз” – Ала Дайліда; Падзякай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў энергетыкі, газавай і паліўнай прамысловасці – Уладзімір Пятліцкі; Ганаровай граматай прафсаюзнага камітэта ВУ “Слонімгаз” – Лілія Бадалава; Ганаровай граматай прафсаюзнага камітэта ВУ “Слонімгаз” – Іван Духоўнік; званне “Ветэран працы” атрымала Наталля Ліпская.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup