75 добрых спраў ад піянераў Дзятлаўшчыны

Важнае Грамадства

У красавіку 2020 года стартавала раённая моладзевая акцыя “#75добрыхдел”, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі.

Яна прадоўжыцца і на працягу мая.

Удзел у акцыі прымаюць піянерскія дружыны ўстановаў адукацыі нашага раёна, члены Дзіцячай палаты і Гарадскога піянерскага штаба раённага савета ГА “БРПА”, пярвічныя арганізацыі ГА “БРСМ”, цімураўскія і валанцёрскія атрады, педагогі, бацькі.

У рамках праекта валанцёрскія і цімураўскія атрады ўстановаў адукацыі нашага раёна ўключыліся ў працоўныя акцыі “Дарогі да абеліска”, “Ніхто не забыты, нішто не забыта” па навядзенні парадку на абелісках і помніках у розных кутках Дзятлаўшчыны, таксама быў арганізаваны працоўны дэсант “Ганарымся! Памятаем! Шануем!”. Па выніках гэтых мерапрыемстваў удзельнікамі раённага валанцёрскага клуба “Мы разам” і яго кіраўніком Ірынай Мішчанка быў свораны відэаролік.

Доўжыцца віншавальная акцыя “Я з табой, ветэран”: школьнікі рыхтуюць анлайн-паштоўкі і запісы песень ваенных гадоў. Актыўна ўключыліся навучэнны і ў акцыю “Гісторыя вуснамі ветэранаў”: ажыццяўляецца збор дакументаў, інфармацыі аб жыцці ветэранаў і працаўнікоў тылу ў гады Вялікай Айчыннай вайны, рыхтуюцца тэматычныя прэзентацыі, афармляюцца фотаальбомы з біяграфіямі ветэранаў.

У рамках акцыі піянеры нашага раёна паспрабуюць таксама напісаць пісьмы ў мінулае або членам сваіх сем’яў, якія прымалі ўдзел у падзеях ваеннага ліхалецця.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: