Цеплае і сухое надвор’е вельмі спрыяе работнікам сельгаспрадпрыемстваў Дзятлаўскага раёна працаваць на жніве.
На 7 жніўня ўбраны 66 % плошчаў зерневых і зернебабовых культур: намалочана 36 905 тон, сярэдняя ўраджайнасць складае 35,7 цэнтнера з гектара. Лідзіруюць па ўборцы КСУП “Жукоўшчына” (убрана 86 % ад пасеянага), “Белагурна” (79 %), “Дварэц-Агра” (75 %). Самая высокая ўраджайнасць – у ААТ “Граніт-Агра” – 52,6 цэнтнера з гектара.
Актыўна ідзе ўборка сельскагаспадарчых культур: азімага ячменю ўбрана 100 %, яравога ячменю 84 %, азімай пшаніцы 84 %, азімага трыцікале 62 %, аўса 35 %, гароху 90 %.
Добра спраўляюцца сельгаспрадпрыемствы і з нарыхтоўкай кармоў: усяго па раёне нарыхтавана 70 % ад задання сена (у лідарах – КСУП “Хвінявічы”, “Слава працы”, “Белагурна”), 76 % сенажу (хутчэй спраўляюцца з заданнем КСУП “Жукоўшчына”, “Войневічы”, СГФ “АграМілк”), па-ранейшаму пакуль тры гаспадаркі нарыхтоўваюць сілас.
Ідзе да завяршэння другі ўкос траваў: скошаны 8946 гектараў – 90 % ад задання.
Займаюцца гаспадаркі раёна з церабленнем лёну – выканана 70 % ад задання.
Лепшыя на ўборцы па стане на раніцу 6 жніўня (збожжа + рапс)
1-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю звыш 12 кг/с
Уладзімір і Андрэй Гукішы (ААТ “Граніт-Агра”), Лексіён-580, 1555 тон
2-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю 10-12 кг/с
Уладзімір і Іван Чарняўскія (ААТ “Граніт-Агра”), Джон-Дзір 9640, 1252 тоны
Аляксандр Кастусік (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1208 тон
Андрэй і Сяргей Ляўкевічы (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 1204 тоны
Сяргей Пятліцкі (КСУП “Войневічы”), КЗС-1218, 1090 тон
Андрэй Літвінскі і Дзмітрый Гольмант (ААТ “Граніт-Агра”), КЗС-1218, 1086 тон
Дзмітрый Сухецкі (КСУП “Войневічы”), КЗС-1218, 1054 тоны
Вячаслаў Кастусік (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗС-1218, 992 тоны
3-я падгрупа, камбайны з прапускной здольнасцю да 10 кг/с
Анатоль Марук і Мікалай Жынко (КСУП “Хвінявічы”), Ліда-1300, 750 тон
Анатоль Лаўнік і Аляксандр Марук (КСУП “Хвінявічы”), КЗС-10К, 711 тон
Аляксандр Чувак (КСУП “Белагурна”), КЗС-10К, 542 тоны
Вадзіцелі на адвозцы збожжа
Аўтамабілі “МАЗ” з прычэпам
Аляксандр Бакей (ААТ “Граніт-Агра”), 1951 тона
Казімір Рысюк (ААТ “Граніт-Агра”), 1542 тоны
Андрэй Гулецкі (ААТ “Граніт-Агра”), 1450 тон
Андрэй Бяляўскі (КСУП “Войневічы”), 1362 тоны
Аўтамабілі “МАЗ” з грузападымальнасцю 8-10 тон без прычэпа
Васіль Жых (КСУП “Дварэц-Агра”), 1527 тон
Анатоль Басай (КСУП “Жукоўшчына”), 1430 тон
Сяргей Сямашка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1318 тон
Валерый Крысанаў (ААТ “Граніт-Агра”), 1295 тон
Дзмітрый Маліка (КСУП “Дварэц-Агра”), 1279 тон
Аўтамабілі з грузападымальнасцю да 5 тон
Андрэй Гутар (КСУП “Жукоўшчына”), 1025 тон
Дзяніс Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 988 тон
Віктар Тарас (ААТ “Граніт-Агра”), 786 тон
Аляксей Варвашэвіч (ААТ “Граніт-Агра”), 561 тона
Ілья Мамакоў (КСУП “Войневічы”), 531 тона
Аляксандр Сёмуха (ААТ “Граніт-Агра”), 526 тон
Звяно аператараў зернесушыльных комплексаў
Андрэй Буча (ААТ “Граніт-Агра”), КЗСВ-30Г, 4876 тон
Павел Глоцька (КСУП “Дварэц-Агра”), КЗСВ-30, 4750 тон
Вадзім Францішчык (КСУП “Войневічы”), КЗСВ-30, 3494 тоны
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup