Цяпло нашых сэрцаў – вашым пражытым гадам!

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Валанцёрства — гэта магчымасць зрабіць свет больш шчаслівым.

Добраахвотнікі займаюцца “размнажэннем” усмешак, аднаўляюць веру ў маладое пакаленне ў пажылых людзей і займаюцца іншымі цікавымі справамі, якія прыносяць пазітыў у наш свет. Многім валанцёрства дапамагае здабыць сэнс жыцця.

Валанцёрскі атрад “Добрае сэрца” Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў рамках раённага этапу абласной дабрачыннай акцыі “Цяпло нашых сэрцаў – вашым пражытым гадам!” на працягу катрычніка-лістапада 2019 года аказваў дапамогу адзінокім састарэлым людзям, ветэранам педагагічнай працы вёсак Юравічы, Сачыўляны, Явар, аграгарадка Вензавец. Рабяты віншавалі пажылых людзей, якія пражываюць у мікрараёне школы, са святам дабрыні і павагі, уручылі ім памятныя сувеніры, зробленыя сваімі рукамі, аказвалі дапамогу ў навядзенні парадку на прысядзібных участках, зборы ўраджаю, нарыхтоўцы дроў.

Нашы землякі былі прыемна здзіўлены і крануты такой увагай моладзі. Але самае галоўнае — рабяты яшчэ раз пераканаліся, што неабыякавасць і спагадлівасць робяць гэты свет дабрэйшым.

 

Роўба Аксана,
педагог-арганізатар Вензавецкага дзіцячага сада – сярэдняй школы