У касцёле трайное свята

Важнае Грамадства

15 жніўня каталіцкія вернікі адзначылі свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, у гонар якога названы цэнтральны касцёл горада Дзятлава.

У парафіі адбылася ўрачыстасць Першай святой Камуніі, якую прынялі хлопчыкі і дзяўчынкі. Мясцовыя вернікі атрымалі сакрамэнт бежмавання (канфірмацыі) ад дапаможнага біскупа Мінска-магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандра Яшэўскага, які наведаў Дзятлаўшчыну для ўдзелу ва ўрачыстасці.

Біскуп павіншаваў парафіян са святам, падкрэсліўшы важнасць гэтага дня для дзяцей, якія прымаюць Першую святую Камунію, для іх бацькоў, хросных. Ён заклікаў усіх адкрыць сэрца Богу, быць цярплівымі і міласэрнымі.

Біскуп Яшэўскі пажадаў, каб так, як самалётам кіруюць два пілоты, таксама і іх жыццёвым “палётам” кіравалі два пілоты — розум і Дух Святы.

Напрыканцы ўрачыстасці ў касцёле асвяцілі ўраджай гэтага года.

Наталля АВЯРЧУК