Датэрміновае галасаванне

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

17 лістапада 2019 года адбудуцца выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Галасаванне праводзіцца з 8 да 20 гадзін на ўчастках для галасавання.

Датэрміновае галасаванне пачалося на Ленінскім выбарчым участку №10, які налічвае 1891 выбаршчыка. Ён размяшчаецца ў гімназіі №1 горада Дзятлава.

На гэтым участку чацвёра маладых выбаршчыкаў будуць галасаваць упершыню.

Як паведаміў старшыня выбарчай камісіі Валерый Ішуцін, для тых, хто будзе ўдзельнічаць у выбарах упершыню, падрыхтаваны памятныя сувеніры.

Валерый Васільевіч сёння ўручыў прыемны падарунак першай наведвальніцы выбарчага ўчастка.

Калі вы не будзеце мець магчымасці прыйсці на ўчастак для галасавання ў дзень выбараў, то ў адпаведнасці з Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь вы маеце права прагаласаваць датэрмінова з 12 да 16 лістапада бягучага года ўключна з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін у памяшканні ўчастковай выбарчай камісіі.

Для галасавання вам неабходна мець пашпарт.

 

Іна ЯЎСЕЙЧЫК
Вольга ЮШКЕВІЧ

 



Теги: