6-7 жніўня на стадыёне «Колас» у горадзе Дзятлаве прайшоў першы раённы чэмпіянат па міні-футболе «Скураны мяч» сярод дзіцячых дваровых каманд.
Раней такія спаборніцтвы праводзіліся толькі сярод дарослых.
На тытул чэмпіёна прэтэндавалі 5 каманд хлопчыкаў ( «Баскетбалісты»; «Danon»; «Мядзведзі»; «Дынама-Брэст»; «Атланта») і адна дзявочая ( «Beestar»).
Па выніках гульняў тройка лідараў размеркавалася наступным чынам:
1-е месца — каманда «Атланта»;
2-е месца — каманда «Danon»;
3-е месца — каманда «Дынама-Брэст».
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі салодкія падарункі.
Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup