Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі прагаласаваў датэрмінова (+відэа)

Галоўнае Улада

6 жніўня старшыня Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі прыняў удзел у выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Андрэй Уладзіміравіч прагаласаваў датэрмінова.

Карэспандэнтка газеты “Перамога” падрыхтавала невялікае інтэрв’ю з кіраўніком раёна з выбарчага ўчастка.

– Андрэй Уладзіміравіч, чаму выбары – гэта важна?

Выбары – гэта значная падзея не толькі ў развіцці краіны, але і ў жыцці кожнага чалавека. Мы выбіраем будучыню, той шлях, па якім будзе развівацца наша краіна, тыя ўмовы, у якіх будзем жыць мы і нашы дзеці. Таму гэта вельмі важны выбар.

– Чаму галасуеце датэрмінова?

– Дзятлаўшчына – аграрны раён. Мы знаходзімся ў актыўнай фазе жніва. І выхадныя хацелася б прысвяціць сельскай гаспадарцы.

– З якім настроем вы пакідаеце выбарчы ўчастак?

– Безумоўна, у добрым настроі. На ўчастку створаны ўмовы для галасавання, захоўваецца законнасць. Спадзяюся, што мой голас таксама зробіць свой уклад у агульны голас краіны.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: