Напаіў і абакраў
Мужчыны разам ужывалі алкагольныя напоі ў лясным масіве за тэрыторыяй аўтазаправачнай станцыі ў горадзе Дзятлаве. Калі адзін з іх заснуў, другі адразу ж скарыстаўся сітуацыяй.
З кішэні курткі “сябра” ён скраў мабільны тэлефон “Samsung Galaxy А10” коштам 300 рублёў і пластыкавую банкаўскую картку ААТ “Белаграпрамбанк”. Затым злодзей скарыстаўся карткай і выкраў грошы пацярпелага – усяго каля 145 рублёў.
За свае наўмысныя дзеянні злачынца адкажа перад судом.
Не купляйце ката ў мяшку
Ашуканцы з дапамогай сеткі Інтэрнэт падманулі дзясяткі нашых землякоў. Праваахоўнікі зарэгістравалі чарговы выпадак махлярства.
На падставе продажу шчанюкоў пароды памеранскія шпіцы, махляр з інтэрнэта падманым шляхам завалодаў 600 рублямі жахара нашага раёна грамадзяніна Б.
Раённы аддзел Следчага камітэта раіць карыстальнікам сайта “Kufar.by” пры ажыццяўленні пакупак абмяркоўваць акалічнасці здзелкі толькі на гэтым сайце – іншыя месенджары могуць выкарыстаць махляры. Каб атрымаць грашовы перавод, нельга пераходзіць па спасылках, якія дасылаюць, уводзіць там лагіны і паролі. Нікому нельга перадаваць нумар пашпарта, SMS-коды ад банка, CVV-код карты. Адпраўляючы перадаплату, варта быць абачлівымі.
Аляксандр МАКУЦА,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup