З 20 жніўня па 30 верасня 2020 года будзе адкрыта паляванне на капытных жывёлін – лася, аленяў (высакароднага і плямістага), лань.
Дазволена здабываць дарослых самцоў і селекцыйных жывёлін любога полу і ўзросту. Паляваць можна на працягу сутак. Спосаб палявання ружэйны з засады і з падыходу. Дазваляецца выкарыстоўваць наразную паляўнічую зброю з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольную паляўнічую зброю і кулявыя патроны, паляўнічыя лукі і арбалеты. Паляўнічы лук павінен мець сілу нацяжэння не менш за 27 кг, паляўнічы арбалет – не менш за 43 кг, наканечнік стралы – з вострымі рэжучымі краямі і шырынёй у аснове не менш за 2 см, або рэжучыя краі павінны раскрывацца да дадзенай шырыні пры пападанні ў аб’ект палявання.
У гэты перыяд будзе адкрыта паляванне і на казулю. Дазваляецца весці паляванне на дарослых самцоў казулі, а таксама селекцыйных жывёлін любога полу і ўзросту. Паляваць можна з засады і з падыходу на працягу сутак. Дазволена прымяняць наразную (з дульнай энергіяй кулі звыш 1500 джоўляў), гладкаствольную (з выкарыстаннем патронаў з куляй ці карцеччу) і кідальную (лукі і арбалеты) паляўнічую зброю.
Паляванне варта праводзіць з захаваннем нарматыўных прававых актаў, бо за парушэнне правілаў прадугледжана адміністрацыйная адказнасць – штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічыняў з канфіскацыяй стрэльбаў і іншых прыладаў палявання.
Максім ЛАГУТА,
намеснік начальніка Навагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup