Дзятлаўская раённая дзяржаўная інспекцыя па насенняводстве, каранціне і абароне раслін у мэтах прадухілення прычын і ўмоваў парушэнняў заканадаўства ў галіне насенняводства суб’ектамі гаспадарання, якія ажыццяўляюць дзейнасць па вытворчасці, рэалізацыі і выкарыстанні пасадачнага матэрыялу пладовых, ягадных, дэкаратыўных сельскагаспадарчых раслін, папярэджвае аб неабходнасці выканання адпаведных дзеючых нарматыўных прававых актаў.
Суб’ектам гаспадарання неабходна да пачатку восеньскай рэалізацыі і выкарыстання пасадачнага матэрыялу падаць заяву на правядзенне апрабацыі сельскагаспадарчых раслін, адбор проб і правядзенне аналізу. Для ўласнай вытворчасці апрабацыю можа праводзіць сам вытворца, а для рэалізацыі апрабацыю праводзяць спецыялісты інспекцыі.
З мэтай захавання суб’ектамі гаспадарання дзеючых нарматыўных прававых актаў у галіне насенняводства неабходна выконваць патрабаванні да гатунковых і пасяўных якасцяў насення.
Забараняецца вытворчасць, рэалізацыя і выкарыстанне насення сельскагаспадарчых раслін, гатунковыя і пасяўныя якасці якіх не пацверджаны адпаведнымі дакументамі. Гатунковыя і пасяўныя якасці насення сельскагаспадарчых раслін павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, і пры вытворчасці пацвярджаюцца актам апрабацыі сельскагаспадарчых раслін, пасведчаннем аб якасці насення раслін, а таксама пасведчаннем на насенне сельскагаспадарчых раслін пры рэалізацыі.
Забараняецца вытворчасць, рэалізацыя і выкарыстанне насення раслін, якія належаць да гатунку, які не ўключаны ў спецыяльны Дзяржаўны рэестр.
Невыкананне закона Рэспублікі Беларусь “Аб насенняводстве” прадугледжвае адміністрацыйную адказнасць.
Алена МІСАРЭВІЧ,
вядучы аграном па насенняводстве Дзятлаўскай раённай дзяржаўнай інспекцыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup