Вострыя рэспіраторныя інфекцыі – захворванні, якія перадаюцца паветрана-кропельным шляхам і выклікаюцца вірусамі і бактэрыямі.
У асноўным узбуджальнікі вострых рэспіраторных інфекцый перадаюцца ад чалавека да чалавека праз кашаль або чханне хворага.
З дапамогай захавання асабiстай гiгiены можна папярэдзіць распаўсюджванне ўзбуджальнікаў, якія выклікаюць рэспіраторныя інфекцыі. Асноўныя рэкамендацыі для насельніцтва:
- пазбягайце блізкага кантакту з людзьмі, у якіх сімптомы высокай тэмпературы, кашлю;
- пазбягайце шматлюдных месцаў або скараціце час знаходжання ў шматлюдных месцах;
- імкніцеся не дакранацца да рота і носа;
- часцей мыйце рукі вадой з мылам ці выкарыстоўвайце сродак для дэзынфекцыі рук на спіртавой аснове;
- павялічце прыток свежага паветра ў жылыя памяшканнi, як мага часцей адчыняйце вокны;
- прытрымлівайцеся здаровага ладу жыцця.
Рэкамендацыі для людзей з сімптомамі ВРІ і грыпу:
пры дрэнным самаадчуванні варта заставацца дома і выконваць рэкамендацыі доктара, па магчымасці трымацца ад здаровых людзей на адлегласці метра;
адпачывайце, прымайце вялікую колькасць вадкасці;
закрывайце рот і нос пры кашлі або чханні насоўкай або аднаразовымі сурвэткамі.
Таццяна КАСІЛА,
памочнік доктара-эпідэміёлага Дзятлаўскага райЦГЭ