У сярэдзіне ліпеня 2020 года на Дзятлаўшчыне стартавала традыцыйная акцыя “Збяром дзяцей у школу”. Яна праводзіцца згодна з Дзяржаўнай праграмай “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016-2020 гады.
Акцыя скіравана на падтрымку і падрыхтоўку да школы дзяцей са шматдзетных сем’яў. Сёлета матэрыяльную дапамогу да новага навучальнага года атрымаюць 662 непаўналетнія, якія вучацца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі) з 333 шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў Дзятлаўскага раёна. Памер дапамогі – да 30 % бюджэту пражытачнага мінімуму, які дзейнічае на 1 жніўня 2020 года.
Дапамогу сем’ям плануецца аказваць са сродкаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Традыцыйна актыўны ўдзел у акцыі “Збяром дзяцей у школу” прымаюць грамадскія арганізацыі “Беларускі дзіцячы фонд”, “Беларускі саюз жанчын”, “Белая Русь”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, “Фонд міру”.
Для падтрымкі дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем’ях і дзіцячым доме сямейнага тыпу, дапамога будзе аказана падшэфнымі арганізацыямі.
Таццяна СІЎКО,
метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup