Дэфіцыт жалеза ў дзяцей

Важнае Да ведама грамадзян

Жалезадэфіцытнае малакроўе з’яўляецца найбольш частым захворваннем, якое сустракаецца ў дзяцей.

 

Яно ўзнікае з-за  недастатковага паступлення жалеза ў арганізм або праблемы на адным з этапаў перапрацоўкі. Аб прычынах і спосабе ранняй дыягностыкі захворвання расказала Ірына Родзькіна, доктар-педыятр Дзятлаўскай ЦРБ.

Пытанне: у чым прычыны ўзнікнення жалезадэфіцытнага малакроўя ў дзяцей?

Адказ: нярэдка жалезадэфіцытнае малакроўе ўзнікае з-за інфекцый, якія з’яўляюцца прычынай парушэння працэсу ўсмоктвання жалеза. Аднак у нованароджаных і дзяцей малодшага ўзросту захворванне можа ўзнікаць і з-за хуткага росту малога, калі ўзнікае павышанае спажыванне жалеза. Па гэтай прычыне найбольш высокая распаўсюджанасць жалезадэфіцытнага малакроўя адзначаецца ў дзяцей ад 6 месяцаў да 3 гадоў і дзяўчынак-падлеткаў старэйшых за 12 гадоў.

Пытанне: як выяўляюць жалезадэфіцытнае малакроўе?

Адказ: для гэтага спатрэбяцца лабараторныя даследаванні. Неабходна будзе зрабіць аналіз на аўтаматычным гематалагічным аналізатары. Далей спатрэбіцца яшчэ шэраг аналізаў для вызначэння ўзроўню сываратачнага жалеза і агульнай жалезазвязуючай здольнасці сывараткі.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup