Да акцыі «Збяром дзяцей у школу» далучыліся прадпрымальнікі

Важнае Грамадства Свежыя навіны

З 3 жніўня да 14 верасня доўжыцца акцыя “Збяром дзяцей у школу”, калі кожны чалавек добрай волі можа дапамагчы дзецям з малабяспечаных, шматдзетных сем’яў і дзецям з абмежаванымі магчымасцямі падрыхтавацца да новага навучальнага года.

Для гэтага дастаткова звярнуцца ў раённую арганізацыю Таварыства Чырвонага Крыжа.

Валанцёры арганізацыі на працягу жніўня наведваюць магазіны райцэнтра, дзе кожны пакупнік можа набыць школьныя рэчы і ахвяраваць іх дзецям. Не застаюцца ўбаку і самі гаспадары гандлёвых пунктаў, індывідуальныя прадпрымальнікі. Штогод у акцыю актыўна ўключаюцца магазіны “Санэт”, “Алекс”, “Святлана”.

Як адзначае старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, сёлета яны атрымалі ад райаддзела адукацыі заяўку на дапамогу васьмі школьнікам. У камплект могуць увайсці канцылярскія прылады, ранец, школьная форма і абутак.

Валанцёрамі Чырвонага Крыжа ў час акцыі выступаюць вучні ўсіх школ райцэнтра, а далучыцца да яе можа кожны дзятлаўчанін.

Наталля АВЯРЧУК
Фота аўтара

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup