Захоўвайце чысціню

Важнае Здарэнні і бяспека

Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што заканадаўствам прадугледжана адміністрацыйная адказнасць за забруджванне або засмечванне водаў.

Пры выяўленні факту парушэння рэжыму ажыццяўлення гаспадарчай і іншай дзейнасці ў водаахоўных зонах або прыбярэжных палосах прадугледжаны штрафу памеры да 10 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка да 30 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — да 50 базавых велічыняў. За забруджванне лесу прадугледжаны штрафу памеры да 20 базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 50 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — да 300 базавых велічыняў.

Максім ЛАГУТА,
намеснік начальнікаНавагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету