У Дзятлаве адкрыўся новы магазін

Галоўнае Грамадства

Знакамітая брэсцкая сетка магазінаў “Санта” прыйшла ў Дзятлава.

Новы магазін адкрыўся на скрыжаванні вуліцы Навагрудскай з вуліцай Прытыцкага. Знайсці яго можна па фасадзе блакітнага колеру і белай шыльдзе. Каля магазіна для зручнасці пакупнікоў ёсць прасторная паркоўка.

Адкрыццё прайшло ў святочнай атмасферы: першым тром сотням пакупнікоў прапанавалі пачаставацца бясплатным марожаным, дзецям дарылі паветраныя шары, для гасцей свята працаваў аніматар.

Усяго ў магазіне каля 8000 розных тавараў: шырокі выбар марской рыбы, малочных прадуктаў, бакалеі, агародніны і садавіны, многае можна набыць па акцыйных цэнах. У асартыменце ёсць паўфабрыкаты з мяса і птушкі, а таксама фірменны грыль ад “Санты”.

Акрамя таго, у “Санце” працуе ўласная пякарня, якая забяспечыць усіх жадаючых свежай і духмянай выпечкай. Яна гатуецца і рэгулярна абнаўляецца на вітрынах на працягу ўсяго дня. Выбар вялікі, а таму кожны зможа знайсці ежу на свой густ.

Нагадаем, што брэсцкая сетка магазінаў “Санта” ўваходзіць у холдынг, які ўключае ў сябе малочную кампанію “Савушкін прадукт” і вытворцу прадуктаў “Санта Брэмар”. Сетка працуе па ўсёй краіне і налічвае больш за 150 рознічных магазінаў.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup