Сацыяльным работнікам – ад Чырвонага Крыжа

Важнае Грамадства

Чарговая партыя дапамогі ад Гродзенскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа” прыйшла на Дзятлаўшчыну.

Як адзначыла старшыня раённай арганізацыі Тварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, гэта ўжо сёмы транш дапамогі для сацыяльных установаў нашага раёна за час пандэміі. На гэты раз сродкі абароны прадугледжаны для Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, валанцёраў і медыка-сацыяльнай служба “Дапамога” (а гэта сястра міласэрнасці Таварыства Чырвонага Крыжа, якая працуе ў гарадскім пасёлку Наваельня).

Для работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання Галіна Касцюк перадала 40 масак, 100 медыцынскіх капялюшыкаў, 700 бахілаў.

– Мы вельмі ўдзячны раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, – зазначыла дырэктар Цэнтра Таццяна Нікіпорчык, прымаючы пакеты са сродкамі абароны. – Сёлета гэта аб’яднанне нас рэгулярна падтрымлівае, дапамагае стойка спраўляцца з выпрабаваннямі часу. На Дзятлаўшчыне назіраецца хвалепадобнае цячэнне эпідэміі. Каб не падвяргаць рызыцы насельнікаў, у закрытым рэжыме працуе наша аддзяленне кругласутачнага знаходжання для пажылых людзей і інвалідаў у гарадскім пасёлку Казлоўшчына. На вахтавую форму работы пераведзены яго калектыў. Работнікі разумеюць сур’ёзнасць сітуацыі, яны забяспечаны ўсімі неабходнымі ахоўнымі сродкамі. Для гэтага пастараўся не толькі Чырвоны Крыж, маскі шылі таксама спецыялісты аддзяленняў “Праменьчык” і дзённага знаходжання для пажылых людзей. Падключыліся да гэтага працэсу і самі наведвальнікі аддзялення, якім пакуль рэкамендавана заставацца дома. Масак у нас хапае, нават устанавілі на першым паверсе каля ўвахода скрыню з імі для людзей, якія забыліся ці не маюць гэтых ахоўных сродкаў. У час пандэміі працуем стабільна.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: