Летні FEST

Грамадства Свежыя навіны

У перыяд летняга аздараўлення пад назвай “Летні FEST” у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава прыярытэтным напрамкам з’яўляецца арганізацыя дзейнасці дзяцей фізкультурна-аздараўленчай і мастацка-эстэтычнай накіраванасці.

Летам нашы выхаванцы не толькі ўмацоўваюць здароўе і загартоўваюцца, але і атрымліваюць яркія уражанні і добры настрой ад сустрэчы з любімымі героямі казак, экскурсій, прагулак, міні-паходаў, гульняў з пяском і вадой.

Музычны кіраўнік Вольга Палухіна падрыхтавала “Летнюю фанатэку” для фонавага гучання і выкарыстання музыкі ў рэжымных момантах груп. Такая форма працы забяспечвае эмацыянальны ўздым, стварае пазітыўны настрой у выхаванцаў, радасныя ўражанні ад працэсу дзейнасці, захопленасць.

Кіраўнік фізічнага выхавання Ілона Сіняк арганізавала на тэрыторыі стадыёна вясёлае шоу “Свята вады”. Гэта выдатны спосаб летам аздаравіць дзіцячы арганізм усімі прыроднымі фактарамі: сонцам, вадой і паветрам.

Педагог сацыяльны Анастасія Добыш у працэсе гульняў успомніла і адпрацавала з выхаванцамі правілы бяспечных паводзін у басейне і вадаёмах.

Шмат радасці атрымалі дзеці, гуляючы з вадой, усе яны былі зацікаўленыя, актыўныя, дружныя. Хутка іх чакае новы сюрпрыз і цікавая сустрэча. Кожны летні тыдзень яны будуць удзельнічаць у розных забаўках: “Дзень веласіпеда”, “Мазаіка мыльных бурбалак”, “Дзень паветранага змея”.

Усе самыя яркія падзеі летніх дзён размяшчаюцца на сайце і інфа-фотастэндзе дашкольнага цэнтра.

Мы ўпэўнены, што нашы выхаванцы выдатна правядуць летні час, набяруцца станоўчых эмоцый і сіл, умацуюць здароўе.

Анастасія ДОБЫШ,
педагог сацыяльны
Ілона СІНЯК,
кіраўнік фізічнага выхавання

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup