Кнігу любім і чытаем

Культура і адпачынак Свежыя навіны

У рабоце Дварэцкай сельскай бібліятэкі галоўным прыярытэтам лічыцца далучэнне дзяцей да чытання.

Улетку ладзяцца выставы з самымі цікавымі кнігамі і часопісамі. Для маленькіх чытачоў была падрыхтавана кніжная выстава “Квітнеючая планета дзяцінства”. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, апяваюць прыгажосць роднага краю, беларускую прыроду, расказваюць пра захапленні дзяцей летам. У бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні, на якіх дзеці з задавальненнем чыталі творы на беларускай мове, прысвечаныя летняй пары года.

Наперадзе юных чытачоў чакаюць яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў. Яны змогуць паўдзельнічаць у гульнёвай праграме “Кліча нас у лета кніжная краіна”, прыняць удзел у акцыі “Падары дзіцяці кнігу – падары дзіцяці свет”, правесці цікава час з бібліятэкай пад адкрытым небам “Летам няма калі сумаваць – кнігі будзем мы чытаць”.

Каб канікулы праходзілі весела, цікава і незвычайна, трэба сябраваць з кнігай.

Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар Дварэцкай сельскай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup