Калі прыедзе бібліобус?

Важнае Да ведама грамадзян

Ужо не першы год у аддаленыя вёскі нашага раёна возіць кнігі для чытачоў бібліобус, работу якога наладзіла Дзятлаўская раённая бібліятэка.

Актыўна будзе працаваць гэта “бібліятэка на колах” і ў ліпені.

Так, 1 ліпеня бібліобус наведае вёскі Буйкі, Явар, Сачыўляны, Белякі;

7 ліпеня – вёскі Ятвезь, Апаліна-Басіна, Каменка, Савічы, Хадзяўляны;

8 ліпеня – вёскі Белагурна, Белалозы, Дукрава, Жыхі, Агароднікі, Харашкі, Ягадная;

14 ліпеня – вёскі Капці, Руда Яварская, Гута, Падвялікае, Чарлёнка, Скрундзі, Трахімавічы;

15 ліпеня – вёскі Міроўшчына, Пацаўшчына, Труханавічы, Вянскі;

21 ліпеня – вёскі Русакі, Разважжа, Аляксандравічы, Жыбарты, Агароднікі, Засецце;

22 ліпеня – вёскі Азяраны, Кажухоўцы, Бярнатаўшчына, Плябанавічы, Змяёўцы, Міклашы, Нарбутавічы, Ведравічы;

28 ліпеня – вёскі Боцкавічы, Ахонава, Клішавічы;

29 ліпеня – вёскі Дзям’янаўцы, Чырвоны Бор, Раманавічы, Навікі, Калпінскія, Дубраўка.

Запрашаем нашых пастаянных і новых чытачоў прыходзіць па кнігі.

Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup