Улічваючы павышаную небяспеку электрычнага току і больш высокі ўзровень смяротных і цяжкіх электратраўмаў у параўнанні з іншымі відамі траўмаў на вытворчасці, асаблівую ўвагу неабходна надаць забеспячэнню электрабяспекі і прадухіленню электратраўматызму тых, хто працуе ў электраўстаноўках.
Асноўнымі прычынамі электратраўмаў і гібелі работнікаў па-ранейшаму застаюцца:
— парушэнне пацярпелымі працоўнай і вытворчай дысцыпліны, інструкцый па ахове працы;
— нездавальняючы стан і недахопы ў арганізацыі працоўных месцаў;
— эксплуатацыя няспраўнага электраабсталявання;
— выкананне работ у электраўстаноўках без зняцця напружання або паблізу токавядучых частак, якія знаходзяцца пад напружаннем, без прымянення выпрабаваных індывідуальных сродкаў аховы;
— выкананне работ некваліфікаваным або ненавучаным персаналам.
Так, у красавіку 2020 года брыгада электрацэха філіяла “Баранавіцкія цеплавыя сеткі” РУП “Брэстэнерга” выконвала дэмантаж нядзеючага абсталявання ў кацельні. Арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы перад дэмантажом не праводзіліся. Пры кантаванні дэманціраванай часткі ячэйкі адзін са слесараў наблізіўся на недапушчальную адлегласць да токавядучых частак, узнікла электрычная дуга, ад уздзеяння якой ён загінуў, а другі слесар атрымаў апёкі твару 1-2 ступені.
Інспекцыя энергагазнагляду яшчэ раз заклікае ўсіх кіраўнікоў, прыватных прадпрымальнікаў і фізічных асобаў строга выконваць меры электрабяспекі, каб не дапусціць паражэння людзей электрычным токам.
Вячаслаў КЕЦЬ,
начальнік Дзятлаўскай энергагазінспекцыі
Андрэй ГОМАН,
намеснік галоўнага інжынера Дзятлаўскага РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup