Чэмпіянат Гродзенскай вобласці па пляжным валейболе

Важнае Спорт і турызм

25-26 ліпеня 2020 года ў парку актыўнага адпачынку “Каробчыцкі Алімп” праходзіў першы чэмпіянат Гродзенскай вобласці па пляжным валейболе сярод мужчынскіх і жаночых каманд.

У першы дзень спаборнічалі 23 мужчынскія каманды. Прадстаўнікі ААТ “Граніт-Агра” Дзяніс Трафімчык, Арцём Літвінскі, Андрэй Крэмянеўскі, Аляксандр Мазюк і дзявочая група падтрымкі абаранялі гонар Дзятлаўскага раёна. Каманда ў складзе Дзяніса Трафімчыка і Артёма Літвінскага абыграла суседзяў з Зэльвы і з лікам 1 : 2 саступіла Кастрычніцкаму раёну горада Гродна. У выніку – дзявятае месца.

26 ліпеня гулялі 12 жаночых каманд. Дзятлаўшчыну прадстаўлялі дзве каманды: Вольга Радомская і Ганна Таўкун (навучэнкі гімназіі г. Дзятлава), Марта Міцюк і Вікторыя Атаповіч.

Вольга Радомская і Ганна Таўкун з лікам 1 : 2 саступілі Шчучыну і 0 : 2 – камандзе са Слоніма. Дарэчы, нашы дзяўчаты былі самымі маладымі ўдзельніцамі, але яны прадэманстравалі добрую гульню.

А вось каманда ў складзе Марты Міцюк і Вікторыі Атаповіч выйшла ў фінал. Дзяўчаты з лікам 2 : 1 выйгралі “Гродна-Ліфт” і з такім жа лікам перамаглі Слонім; з лікам 2 : 0 саступілі камандзе з Ваўкавыска і занялі другое месца.

Віншуем каманду і трэнера  Васіля Русіна з перамогай.

Вольга ВАСІЛЕНКА,
дырэктар Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup