Адпачынак у аздараўленчым лагеры “Здаравячок”

Важнае Грамадства

Адны хлопчыкі і дзяўчынкі адправіліся да бабулі, іншыя – засталіся з бацькамі, а хтосьці выбраў для адпачынку аздараўленчы лагер “Здаравячок” на базе Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

У аснову арганізацыі змены была закладзена гульнявая мадэль «Вялікае падарожжа Васі Вясёлкіна». Кожны дзень быў прысвечаны адкрыццю адной са станцый, а іх 18, столькі, колькі дзён доўжылася падарожжа Васі Вясёлкіна. Дзеці пабывалі на станцыях “Дзяцінства”, “Усмешка”, “Бяспека”, “Беларускі майстар”, “Памяць”, “Беларусачка”, “Спорт і здароўе”, “Экалогія” і іншых.

Штодня ў лагеры праводзіліся ранішняя гімнастыка і лінейка. На лінейцы падводзіліся вынікі папярэдняга дня, адзначаліся пераможцы мерапрыемстваў.

У перыяд летняй аздараўленчай кампаніі прадоўжылі рэалізоўваць мерапрыемствы рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе – 75!”. Адбыліся віртуальная экскурсія “Дарогамі памяці – дарогамі міру”, віктарына “Памяць удзячных сэрцаў”, конкурс малюнкаў “Салдаты, мая слава вам навекі!”, інфармацыйная гадзіна “Юныя героі Вялікай Айчыннай вайны”, конкурс малюнкаў на асфальце “Я памятаю! Я ганаруся!”.

З мэтай фарміравання ў выхаванцаў адказных адносін да свайго здароўя асаблівая ўвага адводзілася навучанню асновам рэспіраторнага этыкету, рэалізацыі прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на нераспаўсюджванне вірусных інфекцый. Галоўная ўмова выканання рэжыму дня – максімальнае знаходжанне дзяцей на свежым паветры. Кожны дзень медыцынская сястра праводзіла агляд дзяцей, вяла размову на самыя актуальныя тэмы.

Рэгулярна праводзіліся мерапрыемствы па забеспячэнні бяспечных і адказных паводзін дзяцей на вуліцах і дарогах, у транспарце і грамадскіх месцах, на вадаёмах і ў лесе ў летні перыяд, пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый, культуры зносін у інтэрнэце.

Падарожжа па малой радзіме праводзілася сумесна з Казлоўшчынскім домам культуры, школьнай і гарадской бібліятэкамі. Ва ўсіх мерапрыемствах кожнае дзіця змагло праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя здольнасці, ініцыятыву і лідарства, спартыўныя і турыстычныя навыкі.

Ганна ШУНДРЫК,
дырэктар лагера
Іна АЛЬШЭЎСКАЯ,
старшы выхавальнік

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup