Паважаныя супрацоўнікі Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і ветэраны пажарнай службы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Ваша праца ва ўсе часы лічылася адной з самых рызыкоўных, але і адной з самых высакародных. Па першым сігнале небяспекі вы гатовы змагацца з адной з самых страшных стыхій – вогненнай. Гэтая цяжкая і небяспечная праца па выратаванні жыццяў патрабуе ад чалавека дысцыплінаванасці, самаахвярнасці, здольнасці хутка прыняць правільнае рашэнне ў экстрэмальных умовах.
Высокі ўзровень прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў аддзела – заклад спакою і ўпэўненасці нашых грамадзян.
Упэўнены, што захоўваючы і памнажаючы свае слаўныя традыцыі, вы заўсёды будзеце цвёрда стаяць на варце пажарнай бяспекі Дзятлаўскага раёна.
Жадаем вам поспехаў у службе, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ў сем’ях!
Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт