На працягу навучання ў нашым 9 класе Круцілавіцага дзіцячага сада-сярэдняй школы шмат увагі надаецца прафесійнай арыентацыі.
Гэтаму спрыяюць не толькі гутаркі аб прафесіях, віртуальныя падарожжы ў іх свет, а таксама сустрэчы з людзьмі той ці іншай прафесіі. Мы сустракаліся з прадаўцом, медыцынскай сястрой, аграномам, інжынерам, настаўнікам. А зусім нядаўна адбылася сустрэча з бібліятэкарамі мясцовай бібліятэкі і нашай школы.
Яны расказалі нам аб сваёй прафесіі, аб асаблівасцях іх работы, адказалі на нашы пытанні.
На гэтым занятку мы атрымалі слушную кансультацыю педагога-псіхолага Вольгі Грыцук на тэму “Мой выбар. Як не памыліцца”.
Ксенія БОЛТАЧ, Уладзіслаў ЛАБЕЙКА,
навучэнцы 9 класа