Летні перыяд уяўляе сабой унікальную магчымасць для ўмацавання здароўя дзяцей, фарміравання ў іх звычкі да здаровага ладу жыцця, а таксама навыкам бяспечных паводзін у прыродзе.
Кожныя канікулы на базе Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы працуе аздараўленчы летнік “Акварэлька” для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзростаў. Не выключэннем стаў і цяперашні летні перыяд.
Самае галоўнае для кожнага дзіцяці ў летні перыяд года — яго знаходжанне на свежым паветры як мага больш, прычым незалежна ад надвор’я. На вуліцы выхавацелі арганізоўваюць гульні, разнастайныя заняткі па інтарэсах, выхаваўчыя мерапрыемствы, якія, у асноўным, накіраваны на прафілактыку прастудных і інфекцыйных захворванняў, у тым ліку і COVID-19.
Значную работу з выхаванцамі праводзіць медыцынскі работнік летніка, які арганізоўвае з імі практычныя заняткі.
Шмат увагі надаецца спартыўным заняткам інструктарам па фізічнай культуры. Штодзённа праводзяцца гульні, прагулкі на свежым паветры, закальваючыя мерапрыемствы.
Для атрымання дзецьмі неабходнай колькасці мінеральных рэчываў і вітамінаў, работнікі храчблока ўключаюць у сутачны рацыён агародніну, садавіну і свежую зеляніну.
Захаванне і ўмацаванне здароўя дзяцей у летні перыяд – задача кожнага работніка аздараўленчага летніка “Акварэлька”.
Таццяна РАЖКО,
дырэктар аздараўленчага летніка,
Святлана БУЙКО,
старэйшы выхавальнік аздараўленчага летніка
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup