Вось і надышла доўгачаканая пара года – лета.
А як найлепш адпачыць ад школы і набрацца пазітыўных эмоцый? Канешне, прыняўшы ўдзел у мерапрыемствах, падрыхтаваных Дварэцкім домам культуры, Дварэцкай сельскай бібліятэкай, а таксама настаўнікамі Дварэцкай сярэдняй школы. У чацвер, з 12 да 13 гадзін у школе працуе дзіцячая пляцоўка для вучняў 1-4 класаў. Кожны дзень з 16 да 22 гадзін жадаючыя могуць прыйсці на школьны стадыён, або спартыўную пляцоўку, узяць на вахце спартыўны інвентар і пагуляць у спартыўныя гульні.
Таксама вучні 4 і 5 класаў наведваюць аб’яднанне па інтарэсах “Юныя турысты”: робяць пешыя і велавандроўкі, вывучаюць гісторыю і прыроду роднага краю. На базе школы дзейнічаюць таксама цімураўскі, валанцёрскі, добраахвотніцкія атрады ў аг. Дварэц, аг. Белагурна, в. Горка. Дзеці прымаюць удзел у розных акцыях: “Дарога да абеліска”, “Чысты лес”. З 8 па 12 чэрвеня 2020 г. у школе працаваў студэнтскі атрад па рамонту асноўнага фонду школьнай бібліятэкі.
Для вучняў Дварэцкай сярэдняй школы, а таксама для вучняў з іншых школ Дзятлаўскага раёна распрацавана і рэалізоўваецца інтэлектуальная анлайн-гульня “Эрудыт”. Яна прысвечана сусветным дням, а таксама юбілейным датам з гісторыі і культуры Беларусі. Такіх дзён даволі шмат, а гэта значыць, што дзецям ёсць магчымасць праверыць свае веды ў розных сферах. Тэмы і заданні разнастайныя. Напрыклад, дзень мыльных бурбалак, альбо дзень сяброў. Ёсць вельмі шмат цікавай і пазнавальнай інфармацыі па гісторыі ўзнікнення і святкавання гэтых дат. Гульня размешчана на платформе classroom.google.com. Код курса: j5wajkl. Кожны жадаючы можа ўвайсці і прыняць удзел у гульні.
Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup