Прадуктовыя наборы ад Чырвонага Крыжа

Важнае Грамадства

У рамках праекта “Меры рэагавання на COVID-19”, які рэалізуецца пры падтрымцы Дацкага Чырвонага Крыжа, Гродзенская абласная арганізацыя ГА “Беларускае Таварыства Чырвонага Крыжа” накіравала ў раёны харчовыя наборы для маламаёмных грамадзян.

Атрымальнікамі такой дапамогі сталі маламаёмныя адзінокія пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю.

Як расказала старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, у Дзятлава “прыехалі” тры харчовыя наборы. У іх – цукар, кансервы, тушонка, крупы.

Жыхароў нашага раёна, якія адпавядаюць патрабаванням дабрачыннага праекта і маюць вострую патрэбу ў гуманітарнай падтрымцы, вызначалі разам са спецыялістамі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна. Спыніліся на кандыдатурах Зінаіды Міровіч з Дзятлава, Валянціна Касцюкевіча з аграгарадка Гезгалы і Вячаслава Цярэшкі з вёскі Лозкі.

Перадаць харчовы набор дзятлаўчанцы Зінаідзе Міровіч накіраваліся Галіна Касцюк і валанцёр Чырвонага Крыжа Алена Радзько. Зінаіда Мікалаеўна з удзячнасцю прыняла важкі пакет і зазначыла, што набор прадуктаў – добрая прыбаўка да невялікай пенсіі. А госці паабяцалі і надалей не забываць пенсіянерку і патлумачылі ёй, на якія яшчэ віды дапамогі яна можа разлічваць.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: