Метадыст Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава Ірына Мішчанка і бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі Алена Хрышчановіч запрасілі дзяцей на цікавую конкурсна-забаўляльную праграму “Мы разам”, якая прайшла ў рамках акцыі “Лета на здароўе”.
У час мерапрыемства яго ўдзельнікі пабылі ў віртуальным падарожжы: наведалі горад, пагулялі пад дажджом, высадзілі агародніну, патанцавалі і згулялі ў цікавыя гульні “Капялюш” і “Я таксама”.
Сапраўднай праверкай на кемлівасць для навучэнцаў стаў конкурс загадак, а вясёлы конкурс пантамімы рассмяшыў нават самых сур’ёзных удзельнікаў. Свой добры настрой хлопчыкі і дзяўчынкі прадэманстравалі ў гульні з паветранымі шарамі “Як нам пашанцавала”.
На гэтай вясёлай ноце сустрэча скончылася, але лета ў Цэнтры творчасці прадаўжаецца, і наведвальнікаў установы чакае яшчэ шмат цікавых сюрпрызаў.
Ірына КАЎКЕЛЬ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup