Дыярамы – у памяць аб трагедыі

Грамадства Свежыя навіны

Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, якая стала для нашага пакалення ўжо далёкай гісторыяй, – гэта не толькі хроніка, летапіс і дзённікі, гэта яе гістарычныя ўрокі, якія ўвабралі ў сябе сацыяльны вопыт мінулага і памкненне ў сучаснасць і будучыню.

Усё далей у глыб гісторыі адыходзяць падзеі, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Перадаць эстафету памяці, паказаць навучэнцам веліч подзвіга савецкіх людзей, якія заваявалі перамогу – адна з задач грамадзянска-патрыятычнага выхавання.

Сёлета да 75-годдзя Вялікай Перамогі ва ўстановах адукацыі нашага раёна распрацаваны і рэалізаваны раённы праект “Вялікая Айчынная вайна ў мадэлях і дыярамах”.

У час рэалізацыі праекта навучэнцамі вывучана гісторыя сваёй малой радзімы ў перыяд найбольшага напружання сіл нашай дзяржавы – Вялікай Айчыннай вайны.

Вынікам дадзенага праекта стала стварэнне ў кожным музеі установаў адукацыі дыярамаў, якія былі прадстаўлены ў выглядзе відэапрэзентацый. Больш падрабязна азнаёміцца з гэтымі матэрыяламі ўсе жадаючыя могуць на сайтах школ раёна.

Інэса ЛУПАЧ,
метадыст Дзятлаўскага цэнтра турызму і краязнаўства
Наталія СОКАЛ,
настаўніца Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: