Пачынайце дзень з карыснай звычкі

Важнае Грамадства

Большасць з нас рэгулярна сутыкаецца з тым, што вадаправодная вада сушыць скуру.

Гэта адбываецца таму, што ў ёй змяшчаюцца хлор, солі калію і магнію, а таксама іншыя мінералы, якія выклікаюць запаленчыя працэсы, сверб і лушчэнне. Доктар-дэрматолаг Дзятлаўскай ЦРБ Кацярына Якаўчык распавяла, як зрабіць штодзённае ўмыванне больш карысным для скуры:

‒ Існуе некалькі метадаў умывання, якія не адбіраюць шмат часу і сіл, але пры гэтым здольныя значна палепшыць стан скуры. Так, напрыклад, можна мыцца кіпячонай вадой з адной чайнай лыжкай соды ў разліку на літр вады. Гэта дапаможа не толькі ачысціць скуру, але і аднавіць яе кіслотна-шчолачны баланс.

Карысным будзе і адвар з рамонка ‒ яго варта разліць па формачках і замарозіць, а затым штодня выкарыстоўваць пры ўмыванні. Аднак памятайце: метад супрацьпаказаны пры прастудзе і балючых высыпаннях на скуры.

Уладальнікам тлустай і схільнай да высыпанняў скуры варта паспрабаваць умыванне мінеральнай вадой. Яна звужвае поры, абеззаражвае, увільгатняе і сілкуе. Людзі з сухой скурай таксама могуць паспрабаваць гэты метад, але вада абавязкова павінна быць слабамінеральнай. Не варта ўмывацца газіраванай мінеральнай вадой адразу пасля адкрыцця бутэлькі. Пачакайце, пакуль вуглекіслата выйдзе ‒ яна можа выклікаць запаленчыя працэсы і сверб. Астатак вады рэкамендуецца захоўваць у халадзільніку.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup