У час складанай эпідэміялагічнай сітуацыі Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа актыўна ўключылася ў мерапрыемствы, скіраваныя на супрацьдзеянне распаўсюджванню інфекцыі.
На гэты раз старшыня раённай арганізацыі Галіна Касцюк перадала ўпакоўку антысептычнага геля і наглядны матэрыял па прафілактыцы COVID-19 работнікам Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, якія сёння знаходзяцца на перадавой барацьбы з вірусам.
Намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы Інэса Гусева падзякавала за дапамогу і зазначыла, што антысептыкі ва ўстанове аховы здароўя запатрабаваны, бо пастаянна расходуюцца, таму падтрымка спонсараў і партнёраў заўсёды дарэчы.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup