18 верасня Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны Указ № 345 “Аб сямейным капітале”.
Гэтым указам праграма “Сямейны капітал” падаўжаецца на 2020–2024 гады.
Памер сямейнага капіталу
З 1 студзеня 2020 года сямейны капітал усталёўваецца ў памеры 22 500 рублёў і прызначаецца пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) у перыяд з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2024 года трэцяга або наступных дзяцей.
Пачынаючы з 1 студзеня 2021 года, памер сямейнага капіталу штогод будзе індэксавацца з нарастаючым вынікам на велічыню індэкса спажывецкіх цэн за папярэдні год для захавання яго пакупніцкай здольнасці.
Новы памер сямейнага капіталу дзейнічае на працягу каляндарнага года (з 1 студзеня па 31 снежня).
Інфармацыя аб новым памеры сямейнага капіталу размяшчаецца на афіцыйным сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны не пазней за 31 студзеня бягучага года.
За перыяд размяшчэння сродкаў сямейнага капіталу ў банкаўскія ўклады (дэпазіты) “Сямейны капітал” будуць налічвацца працэнты ў памеры індэкса спажывецкіх цэн (снежань года, папярэдняга году налічэння працэнтаў, да снежня папярэдняга года).
Прадастаўленне сямейнага капіталу будзе праводзіцца ў памеры, які дзейнічае на дату нараджэння, У выпадку ўсынаўлення (удачарэння) – на дату ўсынаўлення (удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей.
Рэалізацыя права на сямейны капітал
Права на сямейны капітал сям’я можа рэалізаваць толькі адзін раз, гэта значыць калі сям’і сямейны капітал прызначаны па праграме 2015-2019 гадоў, права на прызначэнне сямейнага капіталу ў перыяд 2020-2024 гадоў у яе не будзе.
Парадак і ўмовы прадастаўлення сямейнага капіталу
Указам прадастаўлена грамадзянам права на зварот у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы па прызначэнне сямейнага капіталу не толькі па месцы жыхарства, але і па месцы знаходжання, а па распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу грамадзянам – на іх выбар або па месцы яго
прызначэння, або ў адпаведнасці з іх рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).
Таксама ўстаноўлена, што ў выпадку пропуску тэрміну звароту па прызначэнне сямейнага капіталу (на працягу шасці месяцаў з дня нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступных дзяцей) мясцовы выканаўчы і распарадчы орган мае права аднавіць яго з улікам канкрэтных абставінаў.
Пры вызначэнні права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновае) склад сям’і вызначаецца на дату падачы заявы аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым).
Асобы, якім мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі прадастаўлена права на распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновае), могуць выкарыстоўваць іх у дачыненні да любога члена сям’і, указанага ў рашэнні аб распараджэнні сродкамі сямейнага капіталу (у тым ліку датэрміновым).
Датэрміновае выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу
Пашыраны напрамкі датэрміновага выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.
Датэрміновае выкарыстанне сродкаў сямейнага капіталу незалежна ад перыяду часу, які прайшоў з даты прызначэння сямейнага капіталу, прадугледжана на наступныя мэты:
* будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё аднакватэрных жылых дамоў, кватэр у шматкватэрных ці блакіраваных жылых дамах, пагашэнне запазычанасці па крэдытах, выдадзеных на гэтыя мэты, і выплату працэнтаў за карыстанне імі членам (членамі) сям’і, які стаіць (стаяць) на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў або які стаяў (стаялі) на такім уліку на дату заключэння крэдытнага дагавора;
* атрыманне на платнай аснове членам (членамі) сям’і вышэйшай адукацыі I ступені, сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў дзяржаўных установах адукацыі;
* атрыманне членам (членамі) сям’і платных медыцынскіх паслуг, аказваемых арганізацыямі аховы здароўя:
прадастаўленне для медыцынскага прымянення іншых медыцынскіх вырабаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр медыцынскіх вырабаў пры выкананні складаных і высокатэхналагічных умяшанняў у кардыяхірургіі, нейрахірургіі, анкалогіі і (або) іншых лекавых сродкаў замест уключаных у Рэспубліканскі фармуляр лекавых сродкаў;
стаматалагічныя паслугі (пратэзаванне зубоў, дэнтальная імплантацыя з наступным пратэзаваннем, артадантычная карэкцыя прыкусу).
Распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу пасля заканчэння 18 гадоў
Пасля заканчэння 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці, у сувязі з нараджэннем (усынаўленнем, удачарэннем) якога сям’я набыла права на прызначэнне сямейнага капіталу, сродкі сямейнага капіталу могуць быць выкарыстаны па адным або некалькіх напрамках:
* паляпшэнне жыллёвых умоваў;
* атрыманне адукацыі;
* атрыманне медыцынскай дапамогі;
* атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання;
* фарміраванне назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям’і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям’і, усынавіцеля (удачарыцеля).
Сродкі сямейнага капіталу, у тым ліку налічаныя працэнты за перыяд размяшчэння сродкаў сямейнага капіталу ў банкаўскія ўклады (дэпазіты) “Сямейны капітал” фізічных асоб, не могуць перадавацца ў спадчыну і вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб, на іх не можа быць звернута спагнанне.
Для сем’яў, якія маюць права на прызначэнне сямейнага капіталу пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступнага дзіцяці да 31 снежня 2019 года, дзейнічае сямейны капітал у памеры 10 тысяч долараў ЗША незалежна ад таго, калі зварот па яго быў пасля 1 студзеня 2020 года (тэрмін звароту па прызначэнне сямейнага капіталу – шэсць месяцаў пасля нараджэння (усынаўлення, удачарэння) трэцяга або наступнага дзіцяці).
Пры гэтым парадак прызначэння і распараджэння сродкамі сямейнага капіталу пасля 1 студзеня 2020 года вызначаецца ў адпаведнасці з нормамі ўказа па дзвюх праграмах сямейнага капіталу. Такім чынам, права на датэрміновае распараджэнне сродкамі сямейнага капіталу па дадатковых напрамках распаўсюджваецца таксама на сем’і, сямейны капітал якім прызначаны па праграме 2015-2019 гадоў. Адпаведныя змяненні ўнесены ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 года № 572.
Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup