Акцыя ў гонар Перамогі

Важнае Грамадства

Гэты год для нашай краіны асаблівы — 75-годдзе Перамогі над фашызмам.

Беларусы ніколі не забудуць тыя дні, калі бяда прыйшла на нашу зямлю, у нашыя сем’і. Салдаты — сыны Беларусі, а разам з імі жанчыны і дзеці, ўзяліся за зброю, ваявалі на франтах і ў тыле ворага. Нялёгка дасталася перамога. Кожны трэці беларус не вярнуўся з той жудаснай вайны. І пра гэта мы памятаем, расказваем нашым дзецям і ўнукам.

Выхаванцы групы інтагрыраванага навучання і выхавання Новаяльнянскага ясляў-сада разам са сваімі бацькамі прынялі ўдзел у выставе малюнкаў «Мы памятаем «, аформілі часопіс «Дзень Перамогі», вывучылі верш М.Гутнік «Ніколі не забудзем «.

Валянціна АПАНОВІЧ,
выхавальніца Новаяльнянскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: