Тэматычны дзень да 75-годдзя Вялікай Перамогі ў Казлоўшчынскай сярэдняй школе

Важнае Грамадства

Тэматычны дзень “Перамога ў сэрцы кожнага жыве”, прысвечаны да 75-годдзя Вялікай Перамогі, прайшоў у дзённым аздараўленчым лагеры “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы.

У гэты дзень выхаванцы выпусцілі калаж “Перамозе-75”, прынялі ўдзел у акцыі “Ад помніка да помніка”. Бібліятэкар школы Людміла Гільвін запрасіла вучняў наведаць выставу “Славім вялікі подзвіг вялікага народа”. Выхаванцы з цікавасцю слухалі аповяды  пра гераічныя подзвігі дарослых  і дзяцей, пакуты людзей у ваенныя гады. Мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень у лагеры, аставілі след у маленькіх сэрцах дзяцей…

Алена ВАЛАНЦЭВІЧ,
выхавацель аздараўленчага лагера “Здаравячок” Казлоўшчынскай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup



Теги: