Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі АУС Дзятлаўскага райвыканкама заклікае жыхароў Дзятлаўскага раёна аказаць садзейнічанне ў выяўленні асобаў, якія займаюцца незаконным вырабам ці набыццём самагону, самагоннай брагі.
Захоўваннем апаратаў для вырабу спіртнога, а таксама асобаў, якія вырабляюць, захоўваюць, прадаюць, перамяшчаюць па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь спірт і спіртаўтрымліваючую прадукцыю.
У аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама працуюць тэлефоны гарачай лініі: 8-01563-2-13-34, 8-029-3508064, 8-029-5806042. Тэлефанаваць можна таксама ва ўпраўленне ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама на нумар 8-0152-797333. На гарачую тэлефонную лінію вы можаце паведамляць інфармацыю аб незаконным вырабе і рэалізацыі алкаголю. Ананімнасць гарантавана.
Сяргей ЮШКЕВІЧ,
старшы інспектар АУС Дзятлаўскага райвыканкама