Для павышэння ўзроўню прававой адукаванасці жыхароў Дзятлаўскага раёна ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава на працягу 2020 года будуць праводзіцца дні прававой дапамогі па актуальных пытаннях рэалізацыі правоў і законных інтарэсаў дзяцей і падлеткаў.
24 красавіка, згодна з зацверджаным планам, пройдзе дзень прававой дапамогі па тэме “Прававыя аспекты грамадзянскай адказнасці бацькоў за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей”. У рамках тэмы спецыялісты сацыяльна-педагагічнага цэнтра прапануюць звяртацца да іх для кансультацый па наступных пытаннях:
тлумачэнне заканадаўства аб прычынах прызнання непаўналетніх у сацыяльна небяспечным становішчы;
адабранне дзіцяці: падставы, прычыны, наступствы;
парадак пазбаўлення бацькоўскіх правоў, аднаўленне ў бацькоўскіх правах.
У правядзенні дня прававой дапамогі будуць таксама прымаць удзел спецыялісты іншых ведамстваў: метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета (тэлефон 2-23-71), намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Дзятлаўскага райвыканкама (тэлефон 6-10-20).
Інфармаванне насельніцтва раёна будзе праводзіцца спецыялістамі сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава з дапамогай прамых тэлефонных ліній: 6-15-25, 2-71-18, тэлефона даверу 6-02-95, адрас электроннай пошты dtspc@mail.grodno.by. Звяртацца асабіста можна па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кутузава, д. 3.
Кацярына ЛЯЎКЕВІЧ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сацыяльна-педагагічнага цэнтра г. Дзятлава