Пачатак новага навучальнага года – хвалюючая пара для дзятвы.
Хлопчыкам і дзяўчынкам асабліва прыемна прыходзіць у адноўленыя класы і групы, якія сталі больш светлымі, прыгожымі і ўтульнымі, дзякуючы старанням педагогаў, бацькоў, спонсараў.
Абнавіўся да новага навучальнага года і сацыяльна-педагагічны цэнтр горада Дзятлава. Калектыў установы прыклаў максімум намаганняў, каб дзеці, якім давялося сустракаць Дзень ведаў без бацькоў, не былі абдзелены цяплом, увагай і ўтульнасцю. Педагогі пастаянна імкнуцца стварыць у сацыяльным прытулку максімальна камфортную, набліжаную да сямейнай абстаноўку, падтрымліваць тут атмасферу сяброўства і добрасуседства.
Вось і сёлета праведзена значная работа па падрыхтоўцы будынка і памяшканняў цэнтра да новага навучальнага года. Большая частка работ выканана спецыялістамі ўстановы, аднак не абышлося і без дапамогі неабыякавых людзей. Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра і калектыў вельмі ўдзячны за спонсарскую дапамогу ў правядзенні рамонту індывідуальным прадпрымальнікам горада Дзятлава: Таісіі Аляксееўне Барук, Людміле Канстанцінаўне Маркушэўскай, Уладзіміру Уладзіміравічу Панамарову, Вользе Вацлаваўне Суша, Аляксандру Сяргеевічу Ломацю, Вользе Мікалаеўне Кашко, а таксама папраўчай калоніі-пасяленню № 26 аграгарадка Гезгалы і асабіста начальніку калоніі Яўгену Мікалаевічу Марозу, яго намесніку па рэжыме і аператыўнай рабоце Анатолю Анатольевічу Астаф’еву. Менавіта нераўнадушныя сэрцам людзі здольны рабіць наш свет прыгажэйшым, дарыць радасць і надзею на лепшае тым, хто знаходзіцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Няхай ім заўжды спадарожнічаюць невычэрпны аптымізм, моцнае здароўе, упэўненасць ва ўласных сілах, дабрабыт і ўдача.
Алена ЯБЛОНСКАЯ,
выхавальнік сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава