У наш няпросты час, калі самым важным, асноўным у жыцці людзей планеты Зямля з’яўляецца пытанне здароўя, нельга застаставацца ў баку ад экалагічных праблем, звязаных з падзеямі, якія адбываюцца на нашай планеце зараз.
Кожны год у красавіку адзначаецца Міжнародны дзень Маці-зямлі. Гэта з’яўляецца прызнаннем таго, што Зямля і яе экасістэмы — наш агульны дом.
У рознаўзроставай групе № 3 Гезгалаўскага ясляў-сада выхавальнік Алена Богінь, імкнучыся данесці дзецям веды па такой сур’ёзнай тэме, як праблемы экалогіі, крэатыўна падышла да тлумачэння матэрыялу пра змены ў прыродзе, якія адбываюцца па прычыне адносін чалавецтва да навакольнага асяроддзя.
У ходзе гутаркі выхаванцы разважалі, імкнуліся самастойна знайсці адказы на пытанні, чаму адбываецца забруджванне Зямлі, што мы можам зрабіць, каб зберагчы прыроду. Дзеці, як маленькія жыхары планеты, адказвалі, што нельга ламаць дрэвы і кусты, трэба ўбіраць за сабой смецце, сажаць кветкі.
Выхаванцы фантазіравалі, якой павінна быць наша планета, а свае ўраджанні адлюстравалі ў час калектыўнай работы-аплікацыі “Квітней, наша Зямля!”.
На прагулцы дзеці з задавальненнем шукалі «прыкметы вясны», любаваліся прыгажосцю прыроды.
Акрамя таго, не толькі на словах, а на справе выхаванцы ўдзельнічалі ў арганізаванай працоўнай дзейнасці: збіралі шышкі на ўчастку, падмяталі, прыбіралі.
Такім чынам дашкольнікі далучаюцца да ўсведамлення таго, што трэба шанаваць, берагчы і захоўваць усё, што дадзена нам Матухнай-зямлёй.
Галіна Гаўрош,
педагог сацыяльны Гезгалаўскага ясляў-сада