«Правілы чыстых рук» у Гезгалаўскім садку

Важнае Грамадства

У Гезгалаўскім яслях-садзе прайшла акцыя “Чыстыя далонькі”.

Мэта акцыі: зрабіць акцэнт на тым, што нескладаная працэдура, мыццё рук, з’яўляецца адным з  эфектыўных спосабаў прафілактыкі вострых рэспіраторных захворванняў.

У час акцыі з выхаванцамі праведзены шэраг пазнавальных мерапрыемстваў на тэму “Чысціня – залог здароўя”.

У госці да хлопчыкаў і дзяўчынак прыйшла фіксік Сімка. Дзеці адразу звярнулі ўвагу на тое, што ў яе вельмі брудныя рукі, і прапанавалі прайсці  ва  ўмывальны пакой. Яны навучылі  Сімку, як правільна трэба іх мыць.

Разам з госцяй выхаванцы разгледзелі плакаты “Хто яны, мікробы?”, “Прадметы асабістай гігіены”.З дзецьмі рознаўзроставай групы № 3 практычны занятак правяла медыцынская сястра Людміла Урбановіч. Яна звярнула ўвагу на тое, што рукі трэба мыць 15-20 секунд, столькі ж апалоскваць пад бруёй вады, а потым насуха выціраць ручніком. Людміла Феліксаўна адзначыла, што праз брудныя рукі мікробы трапляюць у рот і выклікаюць розныя захворванні.

У бацькоўскіх кутках груп размешчаны інфармацыйныя матэрыялы “Чым небяспечныя брудныя рукі?”, “Рэспіраторны этыкет”, “Правілы асабістай гігіены”.Каб быць здаровымі, трэба выконваць  “Правілы чыстых рук”.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага ясляў-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup